Жадный богатей

Жадный богатей

 

Жили два брата: богатый и бедный. Богатый сам ничего не делал, было у него много работников. А бедный удил в озере рыбу - тем и жил.

Справлял раз богатый свадьбу - сына женил. Много собралось у него гостей.

“Пойду-ка и я к брату в гости”, - думает бедняк. Взял он взаймы у соседей каравай хлеба да и пошел на свадьбу.

Пришел и стоит на пороге с хлебом. Увидел его богатый брат:

- Ты чего притащился? У меня тут гости не тебе чета! Убирайся отсюда!

И прогнал его,

Обидно стало бедному брату. Взял он удочку и пошел рыбу ловить. Сел в старый челнок и выплыл на середину озера. Удил, удил - а все мелкая рыбешка попадается. А тут и солнце уже заходит. “Ну, - думает бедный рыбак, - закину на счастье еще разок”. Закинул он удочку и вытащил такую рыбину, какой отродясь не видывал: большая да вся серебряная.

Порадовался он дивной рыбине и стал ее в торбу запихивать. А та и говорит вдруг голосом человечьим :

- Не губи меня, добрый человек, отпусти назад в озеро.

Вспомнил рыбак про своих детей и говорит:

- Не могу тебя отпустить - и сам я голодный да и дети давно есть хотят. С чем я домой вернусь?

- Раз ты такой бедный, - говорит рыбина, - то засунь руку мне в рот и вытащи оттуда золотой перстенек.

Подумал рыбак и говорит:

- Боюсь, ты мне еще руку откусишь.

- Не бойся, не откушу!

Осмелел рыбак, сунул руку рыбине в рот и вытащил оттуда золотой перстенек.

- А что мне с ним делать? - спрашивает рыбак. - Ведь он меня не накормит.

- Ничего, - говорит дивная рыбина, - еще как накормит! Выбрось свою мелкую рыбешку из челна и кинь туда перстенек этот.

Так рыбак и сделал. И только бросил он на дно челнока перстенек, как вмиг стала целая куча денег.

Отпустил рыбак рыбину в озеро, а сам к берегу побыстрее поплыл. Снял он на берегу рубаху, сложил в нее деньги и пошел домой.

Зажил теперь бедный брат так, что лучше и не надо. Поставил новую хату и созвал гостей на новоселье. А брата не позвал - не мог простить ему обиды.

Проведал богатый, что его бедный брат новую хату построил и с гостями пирует. Говорит он сыну:

- Ступай погляди, что у него там делается. Пришел сын, поглядел да и бегом назад.

- Ой, - говорит отцу, - у тебя того нету, что у твоего бедного брата, - и хата новая, и скотины полно, и на столе всего вдосталь!

Богатый так от зависти и почернел. Посылает опять сына, чтоб позвал бедного брата.

Приходит бедный брат к богатому.

- Откуда у тебя столько добра? - спрашивает богатый брат бедного. - Ты, говорят, живешь лучше моего.

Бедняк все и рассказал, как было.

Как услыхал это богатый, так руки у него и зачесались.

“Пойду-ка, - думает, - и я поймаю ту рыбину”.

Взял он удочку покрепче, сел в новый челнок да и поплыл на середину озера. Ловил, ловил и выудил-таки дивную рыбину.

- Не губи меня, - просит рыбина, - отпусти назад, у меня там дети малые...

- Нет, голубушка, - заупрямился богатый. - Не пущу! Дай мне такой же перстенек, какой дала ты моему брату.

- Так брат твой был бедный, у него и хлеба не было. А тебе-то зачем?

- Как так зачем? Не хочу, чтоб брат был богаче меня! Давай перстенек и все! А нет - отнесу тебя домой и зажарю.

- Ну что ж, - говорит рыбина. - Бери, коли ты такой уж завистливый. Мне-то что.

Раскрыла она рот. А жадный богатей всунул ей в рот руку по самый локоть. Тут рыбина как придавит зубами - откусила руку и нырнула с нею на дно озера.

Воротился богатый брат домой и без денег, и без руки.

Так ему и надо!

Прагны багацей

 

Жылі два браты: багаты і бедны. Багаты сам нічога не рабіў, бо меў шмат парабкаў. А бедны лавіў вудаю ў возеры рыбу — з гэтага і жыў.

Аднаго разу багаты спраўляў вяселле — жаніў сына. Шмат сабралася ў яго гасцей.

«Пайду і я да брата ў госці», — думае бедны. Пазычыў ён у суседзяў каравай хлеба і пайшоў на вяселле.

Прыйшоў і стаіць у парозе з хлебам. Убачыў яго багаты брат:

— Ты чаго прывалокся? У мяне тут госці не табою будучы! Вон, каб я цябе і не бачыў!

І прагнаў яго.

Крыўдна стала беднаму брату. Узяў ён вуду і пайшоў рыбу лавіць. Сеў у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Вудзіў, вудзіў — усё дробная рыбка трапляецца. А тут і сонца заходзіць. «Ну, — думае бедны рыбак, — закіну яшчэ раз, на шчасце». Закінуў вуду і выцягнуў такую рыбіну, якой і зроду не бачыў: вялікая ды ўся серабрыстая.

Пацешыўся ён з дзіўнай рыбіны і пачаў яе ў торбу запіхваць. А тая раптам і кажа яму чалавечым голасам:

— Не губі мяне, добры чалавек, пусці назад у возера.

Успомніў рыбак сваіх дзяцей і кажа:

— Не магу я цябе пусціць — я сам галодны і дзеці даўно есці хочуць. З чым я дамоў вярнуся?

— Калі ты такі бедны, — кажа рыбіна, — дык засунь руку мне ў рот і дастань адтуль залаты пярсцёнак.

Рыбак падумаў і кажа:

— Баюся, ты мне яшчэ руку адкусіш.

— Не бойся, не адкушу!

Пасмялеў рыбак, засунуў руку рыбіне ў рот і дастаў адтуль залаты пярсцёнак.

— Што я з ім рабіць буду? — пытаецца рыбак. — Ён жа мяне не накорміць.

— Нічога, — адказвае дзіўная рыбіна, — яшчэ як накорміць! Выкідай сваю дробную рыбку з чоўна і ўкінь туды гэты пярсцёнак.

Рыбак так і зрабіў. І як толькі кінуў пярсцёнак на дно чоўна, дык там адразу цэлая куча грошай стала.

Пусціў бедны рыбак тую рыбіну ў возера, а сам хутчэй да берага паплыў. Скінуў на беразе кашулю, сабраў у яе грошы і пайшоў дадому.

Зажыў цяпер бедны брат лепш не трэба. Пабудаваў новую хату і паклікаў гасцей на ўваходзіны. А брата не пазваў: не мог дараваць яму крыўды.

Дачуўся багаты, што яго бедны брат новую хату паставіў і з гасцямі балюе. Кажа ён сыну:

— Схадзі паглядзі, што ў яго там робіцца.

Прыйшоў сын, паглядзеў ды бягом назад.

— Ой, — кажа бацьку, — у цябе таго няма, што ў твайго беднага брата — і хата новая, і жывёлы поўна, і на стале ўсяго хапае.

Багаты аж пачарнеў ад зайздрасці. Пасылае ён зноў сына, каб паклікаў беднага брата.

Прыйшоў бедны брат да багатага.

— Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага. — Ты, кажуць, жывеш цяпер лепш за мяне.

Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў, як было.

Як пачуў гэта багаты, дык так і засвярбелі ў яго рукі. «Пайду, — думае, — і я злаўлю тую рыбіну».

Узяў ён добрую вуду, сеў у новы човен і паехаў на сярэдзіну возера. Лавіў, лавіў і вывудзіў-такі дзіўную рыбіну.

— Не губі мяне, — просіцца рыбіна, — пусці назад: у мяне там дзеці малыя…

— Не, галубка, — захадзіўся багаты, — не пушчу! Дай мне такі ж пярсцёнак, які дала майму брату.

— Дык брат жа твой бедны быў, ён і хлеба не меў… А табе навошта?

— Як гэта навошта? Не хачу, каб брат багацейшы быў за мяне! Давай пярсцёнак — і канец! А не, дык занясу цябе дамоў і засмажу…

— Ну, што ж, — кажа рыбіна, — бяры, калі ты такі зайздросны. Мне не шкада.

Разявіла яна рот. Прагны багацей засунуў ёй у рот руку па самы локаць. Тут рыбіна як глымане зубамі — адкусіла руку і нырнула з ёю на дно возера.

Вярнуўся багаты брат дамоў і без грошай, і без рукі.

Комментарии закрыты.