Волшебная дудка

Волшебная дудка

 

Давно ль это было или недавно, так ли было или не так - теперь никто уж о том не знает.

Ну, так расскажем вам то, что деды своим внукам рассказывали, а внуки - своим внукам.

Когда-то жили люди в одной стране в мире и согласии. Земли много, всюду просторно - один другому не мешали, а случится с кем беда - друг другу помогали, беду одолевали.

Да вот повадился летать откуда-то в те края страшный-престрашный змей. Начал он летать, людское добро забирать, к себе в змеево логово таскать.

Натащил добра - и девать некуда! Задумал он тогда хоромы себе строить. А сам работать не умеет да ленится. Не привык змей работать. Начал людей он ловить, в свое, змеево, логово носить.

Наловит людей и заставляет их строить хоромы, глубокими рвами их окапывать, высокими насыпями обсыпать, густой оградою окружать. А своим слугам - тиунам и гайдукам велит людей не жалеть, бить и наказывать их.

Работают люди на змея, день и ночь трудятся, горюют, свою горькую долю проклинают, прежде времени умирают.

А змей хватает все новых людей. Понастроил себе людским трудом столько хором, что не счесть, проложил между ними дороги, нагородил оград да частоколов.

Пухнут люди с голоду, мрут как мухи. И чем дальше, тем хуже: нету от змея спасения.

Но вот состарился змей, ослаб и лежит, еле дышит, не может уже хватать людей и таскать их добро.

Тем временем змеевы слуги - тиуны и гайдуки сами панами заделались и начали из змеевых хором расползаться, за людьми гоняться. И стало людям еще горше от панов, чем от того змея. Нигде от них не укроешься: все царство заполонили.

А чтоб не быть на людей похожими, повыдумали себе паны разные новые имена да прозвища. Кто Волком назвался, кто Медведем или другим зверем, кто Коршуном, Вороной, а кто деревом каким-нибудь. Простых же людей они теперь иначе как “быдлом” не называли.

Служат люди змею, служат панам, последнее отдают, а сами в голоде да холоде за работою света не видят.

Вот так и живут. Одни умирают, другие родятся, а облегчения нет никакого. И никто не знает, что делать, чтоб житье изменить.

И вот родился в том краю мальчик. Был он такой уж слабенький - как сызмальства занедужил, так и поправиться никак не может. Такой вышел хилый, что даже паны его не трогают, на панщину не гонят: никому он ненужный.

Подрос он, вошел в годы, а все с детьми играет, как маленький. И прозвали его люди Иванкой-Простачком.

Сидит Иванка-Простачок зимой на печи, игрушки из лучинок складывает, а летом песок на завалинке пересыпает.

Зашли однажды в ту деревню, где жил Иванка-Простачок, трое старцев, калик перехожих. Куда они не зайдут - везде пусто, ни живой души: всех паны на работу погнали.

Увидели старцы на завалинке Иванку и зашли к нему во двор отдохнуть.

Сели они, передохнули, трубки табаком набили. Пошарили в карманах - нету ни у кого кресала, чтоб огонь выкресать. Просят старцы у Иванки огня. Пошел Иванка в хату, набрал с загнетки угольков и вынес старцам.

Закурили старцы трубки, поблагодарили Иванку и спрашивают, что он дома делает.

- Песок на завалинке пересыпаю, - отвечает Иванка. - А что ни делай - все на панов идет.

Послушали калики перехожие Иванку, головами покачали, потом взяли лиры и громко заиграли.

В первый раз заиграли - большой ум Иванке дали.

Во второй раз заиграли - дар к слову и музыке дали.

В третий раз заиграли - на панов гнев в сердце нагнали.

Ушли старцы, и чует Иванка, как стало светло у него в голове, как гнев на панов закипел в сердце... Стал он за дело приниматься, в дорогу собираться.

Сделал себе дудку-веселушку да так заиграл, что не только люди, а звери и птицы заслушались.

Начал Иванка по людям ходить, на волшебной дудке играть, правду про змея и слуг его сказывать.

Стали у людей глаза открываться. Увидели они, что великая неправда на свете живет: одни пануют, другие горюют, одни богатству счету не знают, а другие с голоду помирают.

И куда ни придет Иванка - люди там ума от него набираются, за косы и топоры хватаются.

Думают паны, гадают, как бы Иванку со свету сжить. Начали они войско собирать, Иванку искать. Слышат голос на востоке - шасть туда. Сабли звенят, пики, как лес, торчат, пушки, как гром, гремят, а Иванки нигде не видать...

Остановятся паны с войском, стоят, слушают. Вдруг слышат голос на западе - Иванкина дудка играет, людей научает, на великий бой подымает. Только щекот идет-гуляет от села к селу, от края до края.

Кинутся паны на запад. Кони вихрем летят, сабли звенят, пушки стреляют, а где Иванка - не знают.

И с той поры нету ни днем ни ночью змеевым слугам покоя. Только дудку заслышат, аж мороз по коже пробегает: ждут беды, как вол долбни.

А дудка посвистывает, дудка играет, щекот далеко по свету гуляет, людей собирает. Его ни поймать, ни пушками расстрелять. Всюду дорогу он пробивает, никаких преград не знает.

Играет дудка, играет, панов тревожит, а придет пора - их всех уничтожит.

Цудоўная дудка

 

Даўно яно было ці нядаўна, так ці не так, — цяпер ужо напэўна ніхто і не ведае.

Ну, дык раскажам мы тое, што дзяды расказвалі сваім унукам, а ўнукі — сваім унукам,

Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе. Зямлі многа, усюды вольна — адзін аднаму не перашкаджалі, а прыйдзе да каго бяда — адзін аднаму памагалі, бяду перамагалі.

Але вось панадзіўся аднекуль лятаць у той край страшэнны змей. Пачаў ён лятаць, людское дабро хапаць, сабе ў змяінае логава цягаць.

Нацягаў дабра,— дзяваць няма куды! Надумаўся ён тады сабе харомы будаваць. Ды сам рабіць і не ўмее, і лянуецца. Не прывык змей працаваць. Пачаў ён людзей лавіць, у сваё змяінае царства насіць.

Наловіць людзей і прымушае іх харомы будаваць, глыбокімі канавамі абкопваць, высокімі насыпамі абсыпаць, густою агароджаю абстаўляць. А служкам сваім — цівунам ды гайдукам — загады дае: людзей не шкадаваць, біць іх, караць.

Робяць людзі на змея як дзень, так ноч, працуюць, гаруюць, горкую долю праклінаюць, без пары паміраюць.

А змей усё новых людзей хапае. Нарабіў ён сабе людскою працаю безліч харомаў, праклаў між імі дарогі, наставіў платоў-агароджаў.

Пухнуць людзі з голаду, мруць як мухі. І чым далей, тым горай: няма ратунку ад змея.

Але вось пастарэў змей, знясілеў і ляжыць, як здыхата, не можа ўжо людзей і іхняе дабро хапаць.

Тым часам змеевы служкі — цівуны ды гайдукі — самі панамі парабіліся ды пачалі са змеевых харомаў распаўзацца, за людзьмі ганяцца. І стала людзям яшчэ горш ад паноў, як ад таго дохлага змея. Нідзе ад іх не схаваешся: запаланілі яны ўвесь край.

А каб не быць да людзей падобнымі, навыдумлялі сабе паны розных імён ды прозвішчаў. Хто назваў сябе Ваўком, хто Мядзведзем або іншым зверам, хто Каршуном, Варонай, а хто якім дрэвам.

Вось адкуль і ўзяліся паны Ваўкі, Свінскія, Асінскія… Простых жа людзей цяпер яны іначай як быдлам і не называлі.

Служаць людзі дохламу змею, служаць панам, апошняе ім аддаюць, а самі ў голадзе ды холадзе за працаю свету не бачаць.

Гэтак і жывуць. Адны паміраюць, другія нараджаюцца, а палёгкі няма ніякай. І ніхто не ведае, што зрабіць, каб жыццё змяніць.

Ды вось нарадзіўся ў тым краі хлопчык. Быў ён вельмі ж слабенькі: як заняпаў змалку, дык ніяк і паправіцца не можа. Такі ўдаўся кволы, што нават паны яго не чапаюць, на паншчыну не ганяюць: нікому ён не патрэбны.

Вырас ён ужо, у гады ўвайшоў, а ўсё толькі з дзецьмі гуляе, як маленькі. І празвалі яго людзі Іванкам Прасцячком.

Сядзіць Іванка Прасцячок узімку на печы, цацкі з лучынак складае, а ўлетку пясок на прызбе перасыпае.

Трапілі аднойчы ў тую вёску, дзе жыў Іванка Прасцячок, тры старцы-падарожнікі. Куды ні зойдуць — усюды пуста, ні жывой душы: усіх паны на работу пагналі.

Убачылі старцы на прызбе Іванку і зайшлі на яго двор адпачыць.

Селі, адпачылі, люлькі тытунём набілі. Памацалі ў кішэнях — ды ні ў кога крэсіва няма, каб агню выкрасаць. Просяць старцы ў Іванкі агню. Пайшоў Іванка ў хату, набраў з прыпечка жару ды вынес старцам.

Закурылі старцы люлькі, падзякавалі Іванку і пытаюцца, што ён дома робіць.

— Пясок на прызбе перасыпаю,— адказвае Іванка.— Бо ўсё роўна, што ні рабі, то на паноў ідзе…

Паслухалі старцы Іванку, галовамі паківалі, потым леры ўзялі ды гучна зайгралі.

Першы раз зайгралі — вялікі розум Іванку далі.

Другі раз зайгралі — талент да слова і музыкі далі.

Трэці раз зайгралі — на паноў у сэрца гневу нагналі.

Пайшлі старцы, а Іванка чуе, як светла стала ў яго думках, як гнеў на паноў забушаваў у сэрцы… Пачаў ён за справу брацца, у свет збірацца.

Зрабіў дудку-весялушку ды так зайграў, што не толькі людзі,— звяры і птушкі заслухаліся.

І стаў Іванка між людзей хадзіць, на цудоўнай дудцы іграць, праўду пра змея і яго слуг казаць.

Пачалі людзям вочы адкрывацца. Убачылі яны, што вялікая крыўда на свецё жыве: адны пануюць, а другія гаруюць, адны багаццю ліку не маюць, а другія з голаду паміраюць.

І дзе ні пройдзе Іванка, — людзі там розуму ад яго набіраюцца, за вілы і сякеры хапаюцца ды з ліхімі панамі змагаюцца.

Думаюць паны, гадаюць, як Іванку са свету звесці.

Пачалі яны войска збіраць, Іванку шукаць. Чуюць голас на ўсходзе — шусь туды. Шаблі звіняць, пікі, як лес, тарчаць, гарматы, як гром, грымяць, а Іванкі нідзе не відаць…

Спыняцца паны з войскам, слухаюць, стаяць. Аж раптам чуюць голас на захадзе — Іванкава дудка іграе, людзей навучае, на вялікую бітву ўзнімае. Толькі пошчак ідзе-гуляе ад сяла да сяла, ад краю да краю.

Кінуцца паны на захад. Коні як віхор ляцяць, шаблі звіняць, гарматы страляюць, а дзе Іванка — не знаюць.

І з таго часу змеевым слугам ні ўдзень ні ўночы няма спакою. Як толькі дудку пачуюць, дык адразу мароз у іх па скуры пойдзе, бо чакаюць яны сабе бяды, як вол доўбні.

Дудка ж свішча, дудка іграе, пошчак далёка па свеце гуляе, людзей збірае. Яго ні злавіць, ні з гармат не забіць. Усюды ён шлях пракладае, ніякіх межаў не знае.

Іграе дудка, іграе, а прыйдзе час — усіх паноў пазнішчае.

Комментарии закрыты.