Почему барсук и лиса в норах живут

Почему барсук и лиса в норах живут

 

Когда-то, рассказывают, не было у зверей и скота хвостов. Только один царь звериный - лев - имел хвост.

Плохо жилось зверям без хвостов. Зимой еще кое-как, а подойдет лето - нету спасения от мух да мошкары. Чем их отгонишь? Не одного, бывало, за лето до смерти заедали оводы да слепни. Хоть караул кричи, коль нападут.

Доведался про такую беду звериный царь и дал указ, чтоб все звери шли к нему хвосты получать.

Кинулись царские гонцы во все концы зверей созывать. Летят, в трубы трубят, в барабаны бьют, никому спать не дают. Увидали волка - передали ему царский указ. Увидали быка, барсука - тоже позвали. Лисице, кунице, зайцу, лосю, дикому кабану - всем сказали, что надо.

Остался один лишь медведь. Долго искали его гонцы, нашли наконец сонного в берлоге. Разбудили, растолкали и велели, чтоб за хвостом поспешал.

Да когда ж оно было, чтоб медведь да торопился. Бредет себе потихоньку, помаленьку - топ, топ, все кругом разглядывает, нюхом мед выискивает. Видит - пчелиное дупло на липе. “Дорога-то к царю долгая, - думает, - надобно подкрепиться”.

Взобрался медведь на дерево, а там, в дупле, меду полным-полно. Забормотал он на радостях да и стал дупло выдирать, мед загребать, за обе щеки уплетать. Наелся, глянул на себя, а шуба-то вся в меду да в трухе!.. “Как же, - думает, - в таком виде пред царские очи являться?”

Пошел медведь на речку, вымыл шубу да и прилег на пригорке сушиться. А солнышко так припекло, что не успел Мишка и оглянуться, как уже сладко захрапел.

Тем временем стали звери к царю собираться. Первой прибежала лиса. Огляделась по сторонам, а перед царским дворцом целая куча хвостов: и длинные, и короткие, и голые, и пушистые...

Поклонилась лиса царю и говорит:

- Ясновельможный господин царь! Я первая откликнулась на твой царский указ. Дозволь же мне за это выбрать себе хвост какой захочется...

Ну, царю-то все равно, какой хвост дать лисе.

- Ладно, - говорит, - выбирай себе хвост по вкусу.

Разворошила хитрая лиса всю кучу хвостов, выбрала самый красивый - длинный, пушистый - и помчалась назад, пока царь не передумал.

За лисой прискакала белка, выбрала себе хвост тоже красивый, да только поменьше, чем у лисы. За нею - куница. И она с хорошим хвостом назад побежала.

Лось, тот выбрал себе хвост самый длинный, с густою метелкой на конце, чтоб было чем от оводов да слепней отмахиваться. А барсук схватил хвост широкий да толстый.

Лошадь взяла себе хвост из сплошного волоса. Прицепила, махнула по правому боку, по левому - хорошо бьет. “Теперь мухам смерть!” - заржала она на радостях и поскакала на свой луг.

Последним прибежал зайчик.

- Где же ты был? - говорит царь. - Видишь, у меня один только маленький хвостик остался.

- А мне и этого хватит! - обрадовался зайчик. - Оно и лучше, чтоб налегке от волка и собаки убежать.

Прицепил себе зайчишка коротенький хвостишко куда полагается, скакнул раз, другой и побежал веселый домой. А звериный царь, все хвосты раздав, пошел спать.

Только под вечер проснулся медведь. Вспомнил, что надо ведь к царю за хвостом торопиться. Глянул, а солнце-то уже за лес катится. Кинулся он со всех ног галопом. Бежал, бежал, аж вспотел бедняга. Прибегает к царскому дворцу, а там - ни хвостов, ни зверей... “Что ж теперь делать? - думает медведь. - Все будут с хвостами, один я без хвоста...”

Повернул Мишка назад и злой-презлой потопал в свой лес. Идет он, вдруг видит - на пне барсук вертится, ладным своим хвостом любуется.

- Послушай, барсук, -говорит медведь, -зачем тебе хвост? Отдай его мне!

- И что ты, дядька медведь, выдумал! - удивляется барсук. - Разве можно такого красивого хвоста лишиться?

- А не дашь по доброй воле, силой отберу, -• буркнул медведь и положил свою тяжелую лапу на барсука.

- Не дам!.. - закричал барсук и рванулся изо всех сил бежать.

Смотрит медведь, а у него в когтях кусок барсучьей шкуры остался да кончик хвоста. Бросил он шкуру прочь, а кончик хвоста себе прицепил и двинулся в дупле мед доедать.

А барсук от страха места себе не найдет. Куда ни спрячется, все ему мерещится, что вот-вот придет медведь, остаток хвоста отберет. Вырыл он тогда в земле большую нору, там и поселился. Рана на спине зажила, а осталась зато темная полоска. Так до сих пор она и не посветлела.

Бежит раз лиса, глядь - нора, а в ней кто-то храпит, словно подвыпил. Забралась она в нору, видит, там барсук спит.

- Что это тебе, соседушко, наверху тесно, что ты под землю забрался? - удивляется лиса.

- Да-а, лисичка, - вздохнул барсук, - правда твоя - тесно. Если б не еду искать, то и ночью бы не выходил отсюда.

И рассказал барсук лисе, отчего ему на земле тесно. “Э-э, - подумала лиса, - коль медведь на барсучий хвост позарился, то мой ведь во сто раз краше...”

И побежала она искать от медведя убежища. Пробегала целую ночь, нигде спрятаться не может. Наконец под утро вырыла себе нору, такую же, как у барсука, залезла в нее, прикрылась своим пушистым хвостом и спокойно уснула.

С той поры барсук и лиса живут в норах, а медведь так без хорошего хвоста и остался.

Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць

 

Некалі, кажуць, звяры і жывёлы не мелі хвастоў. Адзін толькі звярыны цар — леў — быў з хвастом.

Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць? Не аднаго за лета, бывала, насмерць заядалі авадні ды сляпні. Хоць гвалт крычы, як нападуць.

Дачуўся пра такую бяду цар і выдаў загад, каб усе звяры ішлі да яго хвасты сабе падбіраць.

Памчаліся царскія ганцы ва ўсе канцы звяроў склікаць. Ляцяць, у трубы трубяць, у барабаны бʼюць, нікому спаць не даюць. Убачылі ваўка — перадалі яму загад царскі. Убачылі быка, барсука — таксама паклікалі. Лісіцы, куніцы, зайку, ласю, дзіку — усім сказалі, што трэба. Застаўся адзін мядзведзь. Доўга ганцы шукалі яго, нарэшце знайшлі соннага ў бярлозе. Пабудзілі, раскатурхалі і загадалі, каб па хвост спяшаўся.

Ды калі гэта было, каб мядзведзь куды спяшаўся. Сунецца ён сабе памаленьку, — кульгець, кульгець, усё вакол разглядае, нюхам мёду шукае. Бачыць — дупло пчалінае на ліпе. «Дарога да цара не малая, — думае, — трэба падсілкавацца».

Залез мядзведзь на дрэва, а там поўнае дупло мёду. Замармытаў ён ад радасці ды пачаў дупло выдзіраць, мёд выграбаць, за абедзве шчакі ўплятаць. Наеўся, паглядзеў на сябе, аж усё футра ў мёд ды ў парахню выпацкана!.. «Як жа, — думае, — у такой вопратцы на царскія вочы паказвацца?»

Пайшоў мядзведзь на рэчку, памыў футра і прылёг на ўзгорку сушыцца. А сонейка так цёпла прыпякло, што Мішка і не агледзеўся, як соладка захроп.

Тым часам пачалі збірацца да цара звяры.

Першай прыбегла лісіца. Паглядзела, аж перад царскім палацам цэлая куча хвастоў. І доўгія, і кароткія, і голыя, і пушыстыя…

Пакланілася лісіца цару і кажа:

— Яснавяльможны цар. Я першая адгукнулася на твой загад. Дазволь мне за гэта выбраць хвост, які я пажадаю…

Ну, цару ўсё роўна, які хвост даць лісіцы.

— Добра, — кажа, — выбірай сабе хвост па густу.

Растрыбушыла хітрая лісіца кучу хвастоў, выбрала самы прыгожы — доўгі, пушысты ды памчалася назад, пакуль цар не перадумаў.

За лісіцаю прыскакала вавёрка, таксама выбрала сабе прыгожы хвост, хоць і меншы, як у лісіцы. За ёю — куніца. І яна з добрым хвастом назад пабегла. Лось выбраў сабе самы доўгі хвост, з густою мяцёлкаю на канцы, каб было чым ад аваднёў ды сляпнёў бараніцца. Барсук ухапіў хвост шырокі і тоўсты. Конь узяў хвост з аднае валасні. Прычапіў, махнуў па правым баку, па левым — добра сячэ. «Цяпер усім мухам смерць!» — заржаў ён ад радасці ды сігануў на свой луг.

Апошні прыбег зайка.

— Дзе ж ты быў? — кажа цар.— Бачыш, у мяне толькі адзін маленькі хвосцік застаўся.

— Хопіць мне і гэтага! — зарадаваўся зайка. — Даўжэйшы хвост — цяжэйшы. А мне трэба быць лёгкаму, каб ад ваўка ды сабакі ўцячы.

Прычапіў зайка сабе, куды трэба, куртаты хвосцік, падскочыў раз-другі і весела пабег дахаты. А звярыны цар, раздаўшы ўсе хвасты, пайшоў спаць.

Толькі адвячоркам прачнуўся мядзведзь. Успомніў, што ён жа мусіў спяшацца да цара па хвост. Зірнуў, а тут і сонца за лес коціцца. Кінуўся ён з усіх ног наўгалоп. Бег, бег, аж змакрэў, небарака. Прыбягае да царскага палаца, а там — ні хвастоў, ні звяроў. «Што ж цяпер рабіць? — думае мядзведзь. — Усе будуць з хвастамі, адзін я без хваста».

Завярнуўся Мішка і патэпаў злосны ў свой лес. Ідзе, аж бачыць — на пні барсук пакручваецца, удалым сваім хвастом любуецца.

— Паслухай, барсук, — кажа яму мядзведзь, — навошта табе хвост? Аддай яго мне.

— Што ты, дзядзька мядзведзь, выдумаў! — дзівіцца барсук. — Хіба ж можна такі прыгожы хвост аддаваць?

— А калі не дасі па-добраму, то я сілаю вазьму, — буркнуў мядзведзь і палажыў сваю цяжкую лапу на барсука.

— Не дам! — крыкнуў барсук і рвануў з усяе сілы наўцёкі.

Глядзіць мядзведзь, а ў яго лапе палоса барсуковай скуры засталася і канчур хваста. Адкінуў ён скуру прэч, а канчур хваста прычапіў сабе ды пайшоў даядаць мёд.

Барсук жа як бегчы дык бегчы — ад страху месца сабе не знаходзіць. Дзе ні схаваецца, усё яму здаецца, што вось-вось мядзведзь прыйдзе, рэшту хваста адбярэ. Выкапаў ён тады глыбокую нару ў зямлі і стаў там жыць. Рана на спіне зажыла, але затое засталася цёмная палоса.

Бяжыць аднойчы лісіца, бачыць — нара, а ў ёй нехта храпе як пшаніцу прадаўшы. Палезла ў нару, глядзіць, аж там барсук спіць.

— Што гэта табе, суседзе, наверсе цесна, што ты пад зямлю забраўся? — дзівіцца лісіца.

— Але, лісічка, цесна, — уздыхнуў барсук. — Каб не трэба было яды шукаць, дык і ўночы не выходзіў бы адгэтуль.

І расказаў барсук лісіцы, чаму яму на зямлі жыць цесна.

«Эге, — падумала лісіца, — калі мядзведзь на барсукоў хвост паквапіўся, то мой жа ў сто разоў лепшы…» І пабегла шукаць схованкі ад мядзведзя. Прабегала ўсю ноч, нідзе схавацца не можа. Нарэшце пад раніцу выкапала нару, такую, як у барсука, залезла ў яе, накрылася сваім пушыстым хвастом і спакойна заснула.

З таго часу барсук і лісіца жывуць у норах, а мядзведзь так і застаўся без добрага хваста.

Комментарии закрыты.