Петрушка

Петрушка

 

Жил на свете один пан. Большое было у него имение, а всякого добра и не счесть. Но из всех своих богатств больше всего любил он свою гончую. И хитрая ж была эта собака - ну, прямо, как человек. Что пан ей ни прикажет - все сделает. И имя дал ей пан не какое-нибудь, а человечье: Петрушка.

А надо сказать, что пан тот был злой-презлой. Ни один работник не мог прослужить у него больше недели.

И вышло однажды так, что пан вовсе без работников остался: все поразбежались. Попробовал он было сам за работу приняться. Да где там: и делать-то ничего не умеет, и ленится. Известное дело, привык на готовом жить. Запряг тогда пан лошадь и поехал работников искать. Ездил-ездил, а никто к нему не идет: все знали, что плохой этот пан!

Возвращается пан домой сердитый. Глядь - навстречу хлопец идет и песню поет. А сам оборванный да босой.

“Ну, - думает пан, - спрошу, может, хоть этот оборванец пойдет ко мне в батраки”.

Придержал он лошадь.

- Эй, босоногий хлоп, - кричит, - не наймешься ли ко мне в работники? Остановился хлопец.

- А чего ж, - говорит, - не наняться, раз хороший пан попался. Давай нанимай.

Усмехнулся пан и думает: "Эге, видно, наймется, коль хорошим меня посчитал".

- Ну, так садись на воз, - говорит. Сел Янка (так звали того хлопца) на панский воз, и поехали они в имение.

Приезжают домой, а пан и говорит Янке:

- Бери вторую лошадь, поезжай в лес по дрова. Янка смутился.

- Может, пане, сначала бы пообедать... Я, видишь, с дороги проголодался.

- А я разве тебя обедать нанимал, а не работать? - закричал пан. - Ишь какой хитрый! Почесал Янка затылок и говорит:

- Да я ж не знаю, где панский лес и какие там дерева рубить.

- Ну, - отвечает пан, - я заморился и не могу тебе рассказывать. Это сделает моя собака Петрушка. Я шепну ей, и она отведет тебя, куда надо.

Запряг Янка лошадь и поехал вслед за собакой. Обрадовалась собака, что выбралась на волю, и давай прыгать да куда попало летать. И Янка следом за ней. Собака в лужу - и работник с возом за ней, собака в кусты - и Янка туда же.

Так вот и в лес приехали.

Только срубил Янка одно дерево, а собака повернулась и домой побежала. Бросил Янка работу, сел на воз и следом за собакой. Куда собака - и Янка туда.

Увидал пан, что работник без дров вернулся, напал на него и давай его бить. Бил-бил, чуть не забил.

Наутро разбудил пан Янку и велит:

- Ступай, лентяй, барана зарежь: нынче гости ко мне приедут.

- А какого, пане, барана зарезать? - спрашивает Янка.

Пан махнул рукой:

- Мне неохота тебе рассказывать. Кликни Петрушку - к которому она подбежит, того и режь.

Взял Янка нож, который побольше, кликнул собаку и пошел в кошару. А кошара у пана большая - и овец и баранов в ней много. Вот и стала собака бегать по кошаре: подбежит к одному барану, к другому. А Янка вслед за ней - и хвать по горлу, по горлу тех баранов, к которым подбегает Петрушка. Так всех и перерезал.

Пришел пан поглядеть, хорошего ли барана зарезал Янка для гостей. Как посмотрел на кошару, так за голову и схватился: все бараны его перерезаны!.. Опять начал пан бить Янку. Бил-бил, чуть до смерти не забил.

Едва очухался Янка, а пан ему и говорит:

- Теперь, дурень, вари баранину! Да смотри, чтоб была вкусная: перцу подсыпь и петрушки покроши.

Думал-думал Янка, что это за петрушка, а потом вспомнил; да это ж так панскую собаку зовут! Зарезал он собаку, содрал шкуру, а мясо покрошил мелко и - в котел, как пан приказал.

Собрались у пана гости. Начал Янка бараниной их угощать. Едят паны собачину, аж за ушами трещит. Наелись так, что и дышать не в силах.

- А теперь, дорогие гости, - говорит пан, - покажу я вам свою ученую собаку. Эй, Янка, покличь сюда Петрушку.

- Какую, пане. Петрушку? - удивляется Янка. - Ты же сам мне велел ее покрошить да баранину приправить.

Как услыхал это пан, так и позеленел от злости. А тут его так замутило, что все внутренности перевернулись. Ну, из пана и дух вон.

Пятрушка

 

Жыў на свеце адзін пан. Вялікі быў у яго маёнтак, і шмат меў ён усялякага дабра. Але найбольш з усяго свайго багацця любіў пан сабаку-ганчака. Хітры гэта быў сабака — ну, як чалавек, не раўняючы. Што пан яму ні загадае — усё зробіць. І імя яму даў пан не абыякое, а чалавечае: Пятрушка.

А трэба сказаць, што пан той быў надта люты. Ніводзін парабак не мог выслужыць у яго больш за тыдзень.

Здарылася аднаго разу так, што пан зусім без парабкаў застаўся: усе пазбягалі. Паспрабаваў ён сам за работу брацца. Ды дзе там: і рабіць нічога не ўмее, і лянуецца. Ведама, прывык на гатовым жыць. Запрог тады пан каня і паехаў шукаць парабкаў. Ездзіў, ездзіў — ніхто не ідзе да яго: усе ж ведалі, які гэта паганы пан!

Сярдзіты варочаецца пан дахаты. Бачыць: насустрач хлапец ідзе і песню спявае. А сам абадраны, босы.

«Ну, — думае пан, — папытаюся, можа, хоць гэты абадранец пойдзе да мяне ў парабкі». Прыпыніў ён каня.

— Гэй, хлоп басаногі, — крычыць, — ці не ноймешся ты да мяне за парабка?

Хлапец спыніўся.

— А чаму ж, — кажа, — не наняцца, калі добры пан трапляецца. Давай, наймай.

Усміхнуўся пан сам сабе ды думае: «Эге, відаць, ноймецца, калі добрым мяне палічыў».

— Ну, то садзіся на воз, — кажа пан.

Сеў Янка (так звалі таго хлапца) на воз, і паехалі яны ў маёнтак. Прыехалі дадому, пан і кажа Янку:

— Бяры другога каня ды едзь у лес па дровы.

Янка сумеўся.

— Можа, пане, спачатку паабедаць дасі. Я, бачыш, з дарогі, галодны.

— А хіба я наймаў цябе абедаць, а не рабіць? — закрычаў пан. — Бачыш, які хітры!

Пачухаў Янка патыліцу і кажа:

— Але ж я не ведаю, дзе панскі лес і якія там дрэвы секчы.

— Ну, — адказвае пан, — я змарыўся і не магу табе расказваць. Гэта зробіць мой сабака Пятрушка. Я шапну яму, і ён завядзе цябе куды трэба.

Запрог Янка каня і паехаў услед за сабакам. Сабака ўзрадаваўся, што на волі апынуўся, ды давай гайсаць, куды папала лятаць. І Янка ўслед за ім. Сабака ў лужыну — і парабак з возам за ім, сабака ў кусты — і Янка туды. Гэтак і ў лес прыехалі.

Толькі ссек Янка адно дрэва, як сабака завярнуўся ды пабег дахаты. Кінуў Янка работу, сеў на воз ды за сабакам следам. Куды сабака — туды і Янка.

Убачыў пан, што парабак без дроў вярнуўся, напаў на яго ды давай біць. Біў-біў, ледзь не забіў.

Назаўтра пабудзіў пан Янку і загадвае:

— Ідзі, гультай, барана зарэж: сёння да мяне госці прыедуць.

— А якога, пане, барана зарэзаць? — пытаецца Янка.

Пан махнуў рукою:

— Няма ў мяне ахвоты табе расказваць. Пакліч Пятрушку — да каторага ён падбяжыць, таго і рэж.

Узяў Янка самы большы нож, паклікаў сабаку і пайшоў у аўчарню. А аўчарня ў пана вялікая — і авечак, і бараноў у ёй многа. Вось і пачаў сабака бегаць па аўчарні: да аднаго барана падбяжыць, да другога. А Янка ўслед за ім — ды па горле, ды па горле тым баранам, да каторых Пятрушка падбягае. І так усіх бараноў перарэзаў.

Прыйшоў пан паглядзець, ці добрага барана зарэзаў Янка для гасцей. Як глянуў, дык аж за галаву хапіўся: усе яго бараны перарэзаны! Зноў пачаў пан біць Янку. Біў-біў, ледзь не забіў.

Ачухаўся Янка, пан яму і кажа:

— Цяпер, дурань, вары бараніну. Ды глядзі, каб смачная была: перцу падсып і пятрушкі накрышы.

Думаў, думаў Янка, што гэта за пятрушка, а потым успомніў: ды гэта ж панскі сабака так завецца! Зарэзаў ён сабаку, шкуру злупіў, а мяса пакрышыў дробна ды ў кацёл, як пан казаў.

Сабраліся ў пана госці. Пачаў іх Янка баранінаю частаваць. Ядуць паны сабачыну, аж за вушамі трашчыць. Наеліся так, што дыхаць не могуць.

— А цяпер, дарагія госці, — кажа пан, — я пакажу вам свайго вучонага сабаку. Гэй, Янка, пакліч сюды Пятрушку!

— Якога, пане, Пятрушку? — дзівіцца Янка. — Ты ж сам загадаў мне пакрышыць яго і бараніну прыправіць.

Як пачуў гэта пан, дык аж учарнеў ад злосці, аж усе вантробы ў яго перавярнуліся.

Ну, з пана і дух вон.

Комментарии закрыты.