Медведь

Медведь

 

Вы знаете, откуда взялся медведь?

Прежде медведь был таким же, как мы, человеком. Людей тогда было мало, и жили они в лесах. Охотились там на зверей и птиц. Летом собирали грибы и ягоды, копали корни растений и запасались ими на зиму. А больше всего запасались орехами и медом. Пчел было много. И водились они в дуплах да в земляных норах.

Люди искали пчел в дуплах, и кто первый находил их, тот обвязывал то дерево веревкой, и никто уже не имел права их трогать.

А жил в ту пору один человек - несусветный лентяй. Не хотелось ему самому пчел искать, вот и выдирал он чужих.

Жилось тому лентяю неплохо. Раздобрел он на чужом меде, толст сделался, как колода. Да вот беда: трудно стало ему на деревья за медом лазить.

Стал он раздумывать, что бы такое сделать, чтобы легко было на деревья лазить. Но ничего не придумал.

Проведал однажды лентяй, что живет за семью лесами, за семью болотами такой колдун, что все может сделать.

“Пойду, - думает, - к нему. Может, он сделает меня легким”.

И пошел он к тому колдуну. Идет лесами, смотрит - липа перевязана. Подошел он к липе, а там дупло совсем низко и полно в нем меду.

Выдрал он мед из дупла, наелся и пошел дальше.

Идет, а тут вскоре и другая липа перевязанная с пчелиным дуплом. Выдрал он мед и из этого дупла.

Долго ли, коротко ли шел он, наконец дошел до землянки, где жил тот колдун. Постучался в землянку - никто не открывает: нету хозяина дома. Сел лентяй и сидит. Вдруг видит - перед самым носом у него липа с дуплом. Привык лентяй чужих пчел выдирать, и тут не удержался.

Только начал он драть мед да за обе щеки уплетать, глядь - и хозяин идет.

Посмотрел колдун на лентяя, покачал головой и говорит:

- Ну, человече, за такую злую работу будешь ты отныне только то и делать, что пчел драть.

И обратил колдун этого лентяя в медведя.

Вот откуда и взялся медведь. А кто не верит тому - пусть поймает медведя да сам спросит у него, так ли было оно на самом деле, как в сказке сказано.

Мядзведзь

 

Ці ведаеце вы, адкуль узяўся мядзведзь?

Мядзведзь раней быў такім жа чалавекам, як і мы. Людзей тады было мала, і жылі яны па лясах. Там палявалі на звяроў і птушак. Улетку збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне і запасілі на зіму. Але найбольш запасілі арэхі і мёд. Пчол тады было багата. Яны самі вадзіліся і ў дуплах, і ў зямлі — у норах.

Людзі шукалі пчол у дуплах, і хто першы знаходзіў, то абвязваў тое дрэва вяроўкаю, і ўжо ніхто не меў права іх чапаць.

Але жыў у той час адзін чалавек — гультай несусветны. Не хацелася яму самому шукаць пчол, дык ён выдзіраў чужыя.

Жылося таму гультаю някепска. Растаўсцеў ён на чужым мёдзе, як калода зрабіўся. Ды вось бяда: цяжка яму стала лазіць на дрэвы па мёд…

Пачаў ён думаць, што б такое зрабіць, каб лёгка было лазіць на дрэвы. Ды нічога не мог прыдумаць.

Дачуўся аднойчы гультай, што жыве за сямю лясамі ды за сямю балотамі такі чарадзей, які ўсё можа зрабіць.

«Пайду, — думае, — да яго. Можа, ён зробіць мяне лёгкім».

І пайшоў да таго чарадзея.

Ідзе лесам, бачыць — ліпа абвязана. Падышоў да яе, а там дупло зусім нізка, і ў ім поўна мёду.

Выдраў ён мёд з дупла, наеўся і пайшоў далей.

Ідзе, аж неўзабаве трапляецца другая абвязаная ліпа з пчаліным дуплом. Выдраў ён мёд і з гэтага дупла.

Ці шмат дзён ішоў ён, ці мала, нарэшце дайшоў да зямлянкі, дзе жыў той чарадзей. Пастукаўся ў зямлянку — ніхто не адчыняе: няма гаспадара дома. Сеў гультай, сядзіць. Аж бачыць — перад самым носам у яго ліпа з дуплом. Прывык гультай выдзіраць чужых пчол. Не стрымаўся і тут.

Толькі ён пачаў драць мёд і ўплятаць за абедзве шчакі, як бачыць — ідзе гаспадар.

Паглядзеў чарадзей на гультая, пакруціў галавою і кажа:

— Ну, чалавеча, за такую благую работу будзеш ты з гэтага часу толькі тое і рабіць, што драць пчол.

І перавярнуў чарадзей таго гультая ў мядзведзя.

Дык вось адкуль узяўся мядзведзь.

А хто не верыць — няхай зловіць мядзведзя і распытаецца ў яго, ці так гэта было, як казка кажа.

Комментарии закрыты.