Котик, петушок и лиса

Котик, петушок и лиса

 

Жили-были котик да петушок. Хорошо жили, дружно. Котик на охоту ходил, а петушок обед варил, хатку подметал, песни напевал.

Пошел раз котик на охоту, а петушок запер за ним дверь и стал варить обед.

Бежит лиса, увидела хатку и - к окошку:

- Эй, кто тут хозяин?

- Я, - говорит петушок.

- Пусти меня в хатку.

- Зачем?

- Посижу немного, отдохну с дороги. Петушок был добрый и пустил лису. А лиса - цап-царап - схватила его и понесла домой, Опамятовался петушок, закричал на весь лес:

Котику-братику! 
Несет меня лиса 
За темные леса, 
За высокие горы, 
В глубокие норы, 
По борам, по кустам - 
Ох и страшно же там!

Услыхал это котик, прибежал, отобрал у лисы петушка и привел его назад в хатку.

- Ну, - говорит, - смотри, в другой раз не пускай лису, теперь я пойду дальше и могу тебя не услышать.

- Ладно, - говорит петушок, - не пущу, Опять пошел котик на охоту. А лиса тут как тут.

- Петушок, голубок, умная головушка, отвори!

- Что тебе надо?

- Одолжи огонька.

- Зачем?

- Буду печку топить.

- Не открою, а то ты схватишь меня.

- Да нет, я больше хватать не буду. Поверил петушок лисе и отпер дверь. А та схватила его и понесла.

Петушок опять начал звать котика:

Котику-братику! 
Несет меня лиса 
За темные леса, 
За высокие горы, 
В глубокие норы, 
По борам, по кустам - 
Ох и страшно же там!

Хорошо, что котик не ушел далеко от дома: услыхал он петушка, прибежал и отобрал его у лисы.

- Ну, - говорит он петушку, - если ты и в третий раз откроешь лисе дверь, то будет тебе беда: теперь я пойду на охоту еще дальше.

- Нет, - говорит петушок, - больше я этой злодейке дверь не открою.

- Смотри ж!

И ушел котик в самые дальние леса.

Прибежала лиса:

- Петушок, голубок, умная головушка, дай уголька!

- Нет, теперь я дверь тебе не открою! - А ты в окошко подай.

- В окошко можно, - согласился петушок.

Отворил он окошко, а лиса схватила его и понесла.

Кричал, кричал петушок, но котик его так и не услышал: уж очень далеко он зашел.

Принесла лиса петушка домой и велела дочкам печь топить да из петушка суп варить. А сама пошла гостей созывать.

Вернулся котик с охоты, глядь - нет петушка. “Может, его опять лиса схватила? - подумал котик. - Как же его теперь из беды выручить?”

Сделал он голосистую скрипочку и пошел к лисе.

Пришел, сел у ворот и заиграл, припевая:

Тили-тили, скрипочка, 
Тут сидела лисочка. 
А у лиски 
Новый двор 
Да семь дочек 
На подбор. 
А восьмой петушок - 
Это мой!

Услыхали Лисицыны дочки музыку и говорят? - Как хорошо кто-то играет! Побежим послушаем, а петушка сварить еще успеем.

Выбежали они на двор да и заслушались. А петушок тем временем не дремал; выскочил из лисьего домика и побежал с котиком домой. Так и осталась лиса ни с чем.

Коцік, пеўнік і лісіца

 

Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца:

— Гэй, хто тут гаспадар?

— Я, — кажа пеўнік.

— Пусці ў хатку.

— Чаго?

— Пасяджу трохі, адпачну з дарогі.

Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку, а лісіца — цап! — ухапіла яго і панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:

— Коце, браце!
Мяне ліска нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, да карчах,
Аж бярэ мяне страх!..

Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы пеўніка і завёў яго назад у хатку.

— Ну, — кажа, — глядзі ж, друті раз не пускай лісіцу, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць цябе.

— Добра, — кажа пеўнік, — не пушчу.

Зноў пайшоў коцік на паляванне. А лісіца — як тут была.

— Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні!

— Што табе трэба?

— Пазыч агню.

— Навошта?

— Буду ў печы паліць.

— Не адчыню, бо ты схопіш мяне.

— Ды не, больш не буду хапаць.

Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. А тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:

— Коце, браце!
Мяне ліска нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, па карчах,
Аж бярэ мяне страх!..

Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.

— Ну, — кажа ён пеўніку, — калі ты і трэці раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей.

— Не, — кажа пеўнік, — больш я гэтай ліхадзейцы дзвярэй не адчыню.

— Глядзі ж! — і коцік пайшоў у самыя далёкія лясы.

Прыбегла лісіца:

— Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай вугалёк!

— Не, цяпер я дзверы табе не адчыню!

— Дык ты праз акенца падай.

— Праз акенца можна, — згадзіўся пеўнік.

Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і панесла. Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далёка ён зайшоў.

Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала дочкам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць. А сама пайшла гасцей склікаць.

Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла, — падумаў коцік. — Як жа яго цяпер з бяды выратаваць?»

Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў да лісіцы. Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, прыпяваючы:

— Тылі-тылі, скрыпіца,
Тут сядзела лісіца,
А ў лісіцы новы двор.
Сем дачушак на выбор,
Восьмы пеўнік — гэта мой!
Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць:

— Як жа хораша нехта грае, пабяжым паслухаем, а пеўніка зварыць яшчэ паспеем.

Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся. Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дахаты. Так і засталася лісіца ні з чым.

Комментарии закрыты.