Как Василь змея одолел

Как Василь змея одолел

 

Было оно или не было, правда ли то или нет,- послушаем лучше, что сказка сказывает.

Ну так вот. Прилетел в один край страшный-престрашный змей. Вырыл себе среди леса у горы глубокую нору и лег отдыхать.

Долго ли отдыхал он, никто не помнит того, но как поднялся, то сразу громко закричал, чтобы все слышали:

- Эй, люди - мужики и бабы, старые и малые,- приносите мне каждый день дань: кто корову, кто овечку, а кто свинью! Кто принесет, тот в живых останется, а кто нет, того проглочу!

Переполошились люди и начали носить змею что положено.

Носили, носили, а потом видят - и носить-то нечего. Совсем обеднели. А змей был такой, что без дани и дня прожить не мог. Стал он тогда сам по селам летать, людей хватать, к себе в нору таскать.

Ходят люди как неприкаянные, плачут, спасения ищут и не знают, как им от лютого змея избавиться.

Тем временем заехал в то место один человек. Звали его Василь. Видит Василь, что ходят люди пригорюнившись, руки ломают да голосят.

- Что у вас за беда? - спрашивает. - Чего вы голосите?

Рассказали ему люди про свою беду.

- Успокойтесь,- стал утешать их Василь, - я попробую вас спасти от лютой напасти...

Взял он дубинку потолще и поехал в тот лес, где жил змей.

Увидал его змей, вытаращил зеленые глазищи и спрашивает:

- Ты зачем сюда заехал с этой дубиной?

- Бить тебя! - говорит Василь.

- Ишь ты! - удивился змей.- Уходи-ка лучше отсюда, пока не поздно. А то как дохну, как свистну, ты и на ногах не устоишь, за три версты отлетишь.

Усмехнулся Василь да и говорит:

- Не хвались ты, старое пугало, я и не таких видывал! Еще посмотрим, кто из нас посильней засвистит. Ну, свистни!

Свистнул змей, да так сильно, что аж листья с дерев посыпались, а Василь на колени упал. Поднялся он и говорит:

- Э, глупости! Да разве ж так свистят? Это ведь курам на смех! Давай-ка я попробую, только ты завяжи себе глаза, а то, чего доброго, повылазят.

Завязал змей глаза платком, а Василь подошел да так свистнул его дубиной по голове, что у змея аж искры из глаз посыпались.

- Неужто ты сильнее меня? - говорит змей. - Давай-ка еще попробуем. Кто из нас быстрее камень раздавит?

Схватил змей камень пудов во сто, сдавил его лапами, да так крепко, что пыль столбом поднялась.

- Ничего тут удивительного нету,- смеется Василь.- Вот ты сожми так, чтоб из камня вода полилась.

Поднял змей камень, сжал, а воды и нет.. .

- Смотри, - говорит Василь,- как я сожму. Достал он незаметно из торбы сыр, сжал, вода так и брызнула во все стороны.

Испугался змей: видит, что Василь и вправду сильнее его. Посмотрел на Василеву дубину и говорит :

- Проси у меня что хочешь, я все тебе сделаю.

- Ничего мне не надо, - отвечает Василь, - у меня всего дома в достатке, побольше твоего.

- Ну да! - не верит змей.

- Не веришь, так поедем посмотрим. Сели они в повозку и поехали. Тем временем змею есть захотелось. Увидал он стадо волов на опушке леса и говорит Василю:

- Пойди поймай вола, маленько закусим. Пошел Василь в лес и начал драть лыко. Ждал змей Василя, ждал и наконец сам к нему пошел:

- Ты что тут так долго возишься?

- Лыко деру.

- А зачем тебе лыко?

- Хочу веревок навить да на обед пять волов наловить.

- Зачем нам пять волов? Хватит и одного. Схватил змей вола за загривок и потащил к повозке.

- А ты,- говорит Василю, - принеси дров, будем вола жарить.

Сел Василь в лесу под дубом и сидит себе, цыгарку покуривает.

Ждал, ждал змей и не выдержал. Приходит к Василю:

- Ты что так долго тут возишься?

- Да вот хочу с десяток дубов принести. Выбираю, какие потолще.

- Зачем нам десять дубов? Хватит и одного! - сказал змей и вырвал одним махом самый толстый дуб.

Зажарил змей вола и приглашает Василя есть.

- Ешь ты сам,- отказывается Василь,- я уж дома подкреплюсь; что тут одним волом заниматься, это мне один раз укусить.

Съел змей вола, облизнулся, и поехали они дальше. Подъезжают к дому, где жила семья Василя. Увидели дети издали, что отец едет, и закричали от радости:

- Тата едет! Тата едет!

А змей не расслышал и спрашивает:

- Что там дети кричат?

- Да это они радуются, что я тебя им на обед везу. Они у меня давно проголодались...

Испугался змей, спрыгнул с повозки и бросился наутек. Но не разглядел дороги, да и попал в болото. А болото было такое, что и дна не достать. Провалился змей на дно, да там и захлебнулся.

Як Васіль змея перамог

 

Было яно ці не было, праўда ці няпраўда, — паслухаем лепш, што казка кажа.

Ну дык вось. Прыляцеў у адзін край страшэнны змей. Выкапаў ён сярод лесу ў гары глыбокую яму і лёг адпачываць.

Доўга ён адпачываў ці нядоўга — ніхто таго не памятае. А як устаў, дык адразу на ўвесь край закрычаў:

— Гэй, людзі — мужыкі і кабеты, старыя і малыя, — насіце мне кожны дзень даніну: хто гавядзіну, хто бараніну, а хто — свініну! Хто прынясе, той жыць будзе, а хто не — таго змей праглыне!

Напалохаліся людзі, пачалі насіць змею даніну.

Насілі, насілі, а потым глядзяць — і насіць няма чаго. Чыста згалелі. А змей быў такі, што без даніны не мог пражыць і гадзіны. Пачаў ён тады сам па вёсках лятаць, людзей хапаць — у нару да сябе цягаць…

Ходзяць людзі як непрытомныя, галосяць, не ведаюць, як ад ліхога змея збавіцца. Ніхто не можа даць яму рады, бо сіла ў змея такая, што кожнага з ног збівае.

А жыў у тым краі адзін чалавек. Не сказаць каб дужы, але смелы і здагадлівы. Звалі яго Васіль.

Аднойчы Васіль і кажа суседзям:

— Ну што ж, паспрабую хіба я са змеем сілаю памерацца!

— Дзе табе з ім сілаю мерацца! — адказваюць суседзі. — Дарэмна толькі загінеш.

— Нічога, — кажа Васіль, — у яго сіла, а ў мяне розум. Паглядзім, што мацней.

Запрог ён каня, узяў тоўстую доўбню і паехаў у лес да змея.

Убачыў яго змей, вытарашчыў свае зялёныя вочы і пытаецца:

— Чаго ты сюды прыехаў з гэтаю доўбняю?

— Цябе біць! — адказвае Васіль.

— Бач ты яго! — здзівіўся змей. — Уцякай лепш, пакуль не позна, бо як дыхну, як свісну, дык на нагах не ўстаіш, за сем вёрст адляціш!

Усміхнуўся Васіль і кажа:

— Не хваліся дарэмна, пудзіла ты старое, — я не такіх бачыў! Яшчэ паглядзім, хто з нас мацней свісне. Ну, свішчы!

Засвістаў змей, ды так моцна, што аж лісце з дрэў пасыпалася, лес зашумеў. А Васіль за дуб ухапіўся, стаіць сабе і хоць бы што.

— Э, — кажа ён, — глупства! Хіба так свішчуць? Паслухай лепш, як я свісну. Толькі раю — завяжы сабе вочы, бо адразу наверх павылазяць.

Збянтэжыўся змей. «Можа, і праўда, — думае, — лепш завязаць вочы».

Завязаў ён вочы анучаю.

— Ну, цяпер свішчы сабе!

Узяў Васіль доўбню, размахнуўся ды як свіснуў змею па галаве, дык у таго аж іскры з вачэй пасыпаліся,

Ачухаўся змей, дзівіцца на Васіля:

— Няўжо ты дужэйшы за мяне? Не можа таго быць! Давай яшчэ раз сілу паспрабуем.

— Давай, — згаджаецца Васіль.

Схапіў змей камень, сціснуў лапамі, ды так моцна, што аж пыл пасыпаўся.

— Нічога дзіўнага! — смяецца Васіль. — Вось ты паспрабуй сціснуць камень так, каб з яго вада палілася.

Развязаў Васіль торбу, выняў свежы сыр і сціснуў яго на ўсю сілу — сыроватка так і палілася…

Бачыць змей — Васіль і праўда дужэйшы за яго. Напалохаўся ён і кажа:

— Прасі ў мяне што хочаш, я табе ўсё дам.

— Нічога мне не трэба, — адказвае Васіль. — У мяне дома ўсяго больш, як у цябе.

— Не можа быць! — не верыць змей.

— Не верыш, дык паедзем паглядзім.

— Добра, паедзем.

Селі на воз і паехалі.

Тым часам у дарозе змею захацелася есці. Убачыў ён чараду валоў пры лесе і кажа да Васіля:

— Схадзі злаві вала, перакусім трохі.

Пайшоў Васіль у лес і пачаў лыкі драць.

Чакаў, чакаў змей — няма ні Васіля, ні вала. Прыйшоў ён сам у лес.

— Што ты так доўга тут робіш? — пытаецца ў Васіля.

— Лыкі дзяру.

— Навошта?

— Хачу вяровак навіць ды на абед валоў з пяць злавіць…

— Навошта нам пяць валоў? Хопіць і аднаго!

Схапіў змей вала за карак і павалок да воза.

— А ты, — кажа Васілю, — прынясі дроў вала смажыць.

Сеў Васіль у лесе пад дубам і сядзіць сабе, люлькаю пыхкае.

Чакаў, чакаў яго змей — не дачакаўся. Зноў прыходзіць да Васіля.

— Што ты так доўга тут робіш?

— Ды вось выбіраю дубы таўсцейшыя — хачу адразу з дзясятак прынесці.

— Навошта нам дзесяць дубоў? Хопіць і аднаго!

Вырваў змей самы тоўсты дуб і панёс да воза.

Засмажыў вала і кліча Васіля частавацца.

— Э, — кажа Васіль, — што з аднаго вала за наедак? Гэта мне на раз укусіць. Еш сам.

З'еў змей вала, і паехалі далей.

Пад'ехалі да Васілёвай хаты. Убачылі дзеці здалёк бацьку і закрычалі ад радасці:

— Тата едзе! Тата едзе!

А змей недачуў і пытаецца:

— Чаго там дзеці крычаць?

— А гэта яны радуюцца, што я цябе ім на абед вязу. Яны ў мяне даўно галодныя.

Спалохаўся змей, саскочыў з воза і як дуж кінуўся наўцёкі.

Але не разглядзеў дарогі — трапіў у балота. А балота было такое, што і дна не дастаць.

Праваліўся змей у балота ды там і захлынуўся.

Комментарии закрыты.